Бабра, "арыштаванага" на 14 сутак, могуць выпусціць на волю

Нагадаем, што 13 траўня бабёр укусіў ката на тэрыторыі віленскай гімназіі. За гэта яго змясцілі ў карантын службы Grinda. 14 траўня бабра вырашылі перадаць іншай арганізацыі — Садружнасці апекі жывёл, піша tut.by са спасылкай на літоўскія СМІ.



Спецыялісты кажуць, што бабёр у клетцы паводзіцца агрэсіўна і ежай амаль не цікавіцца. Па іх словах, гэта натуральная рэакцыя жывёлы на палон. Таксама яны кажуць, што бабёр мог укусіць ката толькі за тое, што той да яго заблізка падышоў.



Дарэчы, неўзабаве жывёлу могуць адпусціць на волю, бо спецыялісты заяўляюць, што жывёла не шалёная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі