Бабруйчане звяртаюцца да ўладаў “неабгрунтавана”
Жыхары Бабруйска сталі менш звяртацца да мясцовых і цэнтральных уладаў. Па словах загадчыцы аддзела па працы са зваротамі грамадзян гарвыканкама Людмілы Ляноўскай, на працягу 2009 года агульная колькасць зваротаў у параўнанні з мінулым годам скарацілася на 12%. На 19% скарацілася колькасць зваротаў у вышэйшыя інстанцыі і на 26% — у Адміністрацыю прэзідэнта. Цікава, што, па словах Ляноўскай, усе звароты ў вышэйшыя інстанцыі хоць і былі дакладна прааналізаваныя, але ніводзін з іх не быў прызнаны абгрунтаваным.