“Бабруйск-арэна” ізноў працякае
Дах бабруйскага лядовага палаца ізноў працякае. “Бабруйск-арэна” цячэ ўжо другі раз, хаця адкрылася зусім нядаўна — 31 траўня. Палац нават яшчэ не зняты з гарантыі падрадчыкаў, таму менавіта яны і павінныя прывесці дах у парадак. Першы намеснік дырэктара кіраўніцтва капітальным будаўніцтвам Уладзімір Джум паведаміў, што ліквідацыя цечаў, верагодна, адбудзецца не раней за сярэдзіну — другую палову жніўня. Гарантыя, па словах Джума, будзе дзейсная яшчэ на працягу года.
Нагадаем, першы раз “Бабруйск-арэна”, здадзеная на паўтара гады раней за тэрмін, працякала непасрэдна перад адкрыццём, у час моцных залеваў. Летнія ападкі прымусілі дах лядовага палаца “заплакаць” зноў.