Бабруйскія прадпрыемствы не плацяць за рэкламу

Бабруйскія прадпрыемствы не плацяць за рэкламу на гарадскіх вуліцах, паведамляе газета “Вячэрні Бабруйск”. Каб аформіць пашпарт рэкламнага аб’екта, прадпрыемству трэба заплаціць 130 тысячаў рублёў, працягнуць яго дзеянне каштуе 34 тысячы, а адзін квадратны метр рэкламнага бігборда каштуе каля 300 тысячаў.
У спіс прадпрыемстваў-неплацельшчыкаў уваходзяць завод Трактарных дэталяў і агрэгатаў, ААТ “Белшына” і нават бабруйскі аўтобусны парк. Старшыня бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў даў даручэнне аддзелу архітэктуры горада дэмантаваць неаплачаную рэкламу цягам сакавіка-красавіка. Магчыма, што кампенсацыю з прадпрыемстваў будуць спаганяць праз суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі