Бацька загінулага на "Маскве" матроса толькі цяпер атрымаў пасведчанне аб смерці

Бацька загінулага на "Маскве" матроса толькі цяпер атрымаў пасведчанне аб смерці

Дзмітрый Шкрабец, бацька загінулага на расійскім крэйсеры "Масква" матроса тэрміновай службы, толькі цяпер атрымаў пасведчанне аб смерці сына. 110 дзён Ягор Шкрабец лічыўся зніклым без вестак. У дакуменце пазначана, што датай смерці з'яўляецца 13 красавіка. У гэты дзень украінцы нанеслі ракетны ўдар па "Маскве", у выніку якога крэйсер патануў (РФ афіцыйна не прызнала факт такой атакі). Колькасць загінулых расіян дагэтуль не агучваецца.

Дзмітрый Шкрабец некалькі месяцаў дамагаўся ад расійскіх уладаў праўды пра лёс сына, крытычна выказваўся пра іх. Спачатку яму заяўлялі, што крэйсер не ўдзельнічаў у так званай "спецаперацыі". Цяпер жа яго сына прызналі яе ўдзельнікам.

Крэйсер "Масква" стаў самай дарагой стратай Расіі ва Украіне, яго кошт складае каля 750 млн долараў.

Бацька загінулага на "Маскве" матроса толькі цяпер атрымаў пасведчанне аб смерці
vk.com
Бацька загінулага на "Маскве" матроса толькі цяпер атрымаў пасведчанне аб смерці

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі