Бацьку пасадзілі за катаванне двух малых дзяцей
Тры гады правядзе ў турме 40-гадовы мужчына з Баранавічаў за катаванне двух сваіх дзяцей. Жонка паскардзілася яму, што 7-гадовы сын кепска сябе паводзіў у школе. Бацька збіў хлопчыка, потым пачаў прыпальваць яму рукі запальнічкаю і нарэшце прывязаў за шыю да батарэі ў лазенцы. Дачцы, якая спрабавала заступіцца за брата, мужчына прыпальваў цела недапалкам. Раней ён ужо сядзеў за крадзеж.