Багданкевіч: Курс долара да канца года будзе мінімум 9500 рублёў

Ён адзначыў, што ў 2012 годзе стабільны курс долара ўдалося щтрымаць дзякуючы дадатнаму сальда ў знешнім гандлі. "Магчымасці трымаць курс былі. У мінулым годзе гандаль быщ збалансаваным. Гэта значыць, што мы куплялі тавараў столькі, колькі мелі грошай. Таму курс мог трымацца", - цытуе словы Багданкевіча БелаПАН.

У гэтым годзе, адзначыў экс-кіраўнік Нацбанка, сітуацыя кардынальна змянілася: "Па выніках паўгоддзя мы выйдзем з дэфіцытам гандлёвага і плацёжнага балансу".

Нагадаем, што паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў студзені-траўні адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала амаль 1,4 млрд. долараў. У аналагічны перыяд мінулага года сальда было станоўчым і складала 1,6 млрд. долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі