Багданкевіч узяў кіраўніцтва ў "абезгалоўленай" АГП
Ганаровы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч прыняў на сябе кіраўніцтва партыяй, паведамляе Радыё Свабода.
Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве. Да гэтага кроку спадара Багданкевіча прымусіў той факт, што "партыя фактычна абезгалоўлена". Таму, "зыходзячы з адказнасці за партыю, за захаванне яе адзінства і неабходнасці неадкладнай арганізацыі барацьбы за вызваленне нашых рэпрэсаваных таварышаў, часова, па ўзгадненні з палітрадай АГП, прымаю на сябе кіраўніцтва", кажа Багданкевіч.