Баксёрскі клуб "Чынук" перапыніў заняткі праз праблемы з памяшканнем

Мінскі спартовы клуб “Чынук”, дзе займаюцца Муай Тай і К-1, застаўся без памяшкання. Залі плошчай каля 700 квадратных метраў, дзе цягам апошніх гадоў праходзілі трэніроўкі, тэрмінова закрыліся на капітальны рэмонт. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску распавёў адзін з лепшых байцоў клуба, чатырохразовы чэмпіён свету па Муай Тай Сяргей Івановіч: Сяргей Івановіч: “У “Чынуку” трэніравалася 400-500 чалавек. З іх 40% — падлеткі і дзеці. У нас было дзевяць трэнераў. Пад такую дзейнасць патрэбныя не проста плошчы! 700 квадратных метраў было ў нас.

Мы нікога ў гэтай сітуацыі не вінавацім. Так атрымалася. Дзякуй, вядома ж, Адміністрацыі Першамайскага раёна, якая столькі гадоў цярпела нас... Але зараз нічога не зробіш — гэтыя памяшканні, якія ў нас былі, трапілі пад капітальны рэмонт.

Калі хаця б частку гэтых памяшканняў нам вернуць улетку, калі рэмонт павінен скончыцца — мы будзем вельмі ўдзячныя”.


Спартовы клуб “Чынук” зараз — адзін з мацнейшых клубаў па Муай Тай на постсавецкай прасторы. Заняткі клуба праходзілі штодня акрамя нядзелі па адрасе: вул. Кедышкі, 13А. Менавіта пра гэтае памяшканне і ішла гаворка падчас прэс-канферэнцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі