Балельшчыкі выбралі для МТЗ-РІПА назву “Партызан”
Сёння завяршылася галасаванне наконт новай назвы футбольнага клуба МТЗ-РІПА. У ім узяло ўдзел больш за 5 тысяч 200 чалавек.
Большасць абрала назву “Партызан”, на другім месцы “МТЗ”, а на трэцім “Трактар”. “Арсенал”, “Спартак” і “Сталіца” набралі няшмат галасоў.
Бліжэйшым часам вынікі прадставяць кіраўніцтву клуба, пасля чаго будзе абраная новая назва. Нагадаем, напярэдадні нехта “накруціў” галасы за “Трактар”, у выніку чаго гэта назва выйшла ў лідэры з вялікім адрывам.
Пасля праверкі высветлілася, што больш за 5 тысяч галасоў былі “ліпавымі”. Іх знялі, і ў выніку перамог “Партызан”.