Балгарыя палягчае візавы рэжым для грамадзян Беларусі

Акрамя грамадзян Беларусі, змены закрануць грамадзян Расіі, Украіны, Казахстана, Арменіі і Грузіі, паведамляе партал “Балгарская праўда”.

Адпаведнае рашэнне было прынята міністрам па турызме Нікалінай Ангелкавай і кіраўніком МУС Даніэлем Мітавым падчас сустрэчы ў Міністэрстве па турызме.

Змены прадугледжваюць выдачу кароткатэрміновых двухразовых або шматразовых віз з мэтай “арганізаванага турызма”, з тэрмінам дзеяння да 1 года тым грамадзянам, якія раней ужо мелі балгарскія візы.

Пасля увядзення абмежаванняў у Крыме Балгарыя стала яшчэ больш прывабнай для беларусаў. На сёння гэта адзін з самых танных спосабаў адпачыць на марскім узбярэжжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі