Бамбіза будзе ахоўваць тэрыторыю Беларусі ад вірусных захворванняў
Каардынацыйны савет па ахове тэрыторыі Беларусі ад заносу і распаўсюду вірусных захворванняў будзе створаны ў бліжэйшым часе. Адпаведную пастанову прыняў беларускі ўрад.
Старшынём міжведамственнай структуры прызначаны намеснік прэм'ер-міністра Іван Бамбіза.
Як адзначае БЕЛТА, савет зоймецца не толькі каардынацыяй, але і выпрацоўкай сістэмы захадаў па павышэнню гатоўнасці краіны да магчымай пандэміі грыпу.
Нагадаем, у Беларусі пакуль няма хворых на свіны грып, але яны з'явіліся ў суседніх Расіі і Польшчы. Міністэрства аховы здароўя нашай краіны заяўляе, што ўсе неабходныя меры для недапушчэння завозу з замежжа віруса свінога грыпу ўжо прынятыя.