Банкаўскас наркотыкі не перавозіў, але этыку парушыў

Дэпартамент паліцыі не ўстанавіў, што затрыманы ў жніўні ў Беларусі ротны камандзір муніцыпальнай коннай паліцыі Лаймонас Банкаўскас перавозіў наркотыкі, паведамляе DELFI. Паводле слоў кіраўніка Дэпартамента Кіравання ўнутраных расследаванняў Угнюса Чыжунаса, устаноўлена, што Банкаускас ездзіў у Беларусь за таннейшым палівам. Гэта магло негатыўна адбіцца на яго іміджы і іміджы паліцыі. Таму падчас расследавання канстатавалі, што ён парушыў службовую этыку.

Па словах Чыжунаса, гэта не першы выпадак, калі Банкаўскас парушаў службовую этыку. У адносінах да яго праводзілі яшчэ чатыры службовыя праверкі.

Дэпартамент паліцыі звяртаўся ў Генпракуратуру Беларусі для атрымання копіі крымінальнай справы. Аднак Беларуская генпракуратура ніякія дакументы не прадставіла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі