"Барабанны біт"— гімн барабаннаму мастацтву!
У Мінску адгрымеў VI фестываль барабаннай музыкі "Барабанны біт".
VI фестываль прайшоў без конкурснай часткі, а ўяўляў сабой гала-канцэрт лепшых барабаншчыкаў Беларусі — па задуме арганізатара і сапраўднага "бацькі" фестывалю, Аляксандра Сапегі, конкурс для маладых музыкантаў будзе ладзіцца раз на два гады, каб даць магчымасць удзельнікам лепш падрыхтавацца.
Тое, што цікаўнасць да фестывалю з кожным годам расце, паказвае і запоўненая па самыя берагі зала ДК МАЗ.
Паслухаць лепшых музыкантаў краіны прыходзяць не толькі аматары добрай
музыкі, але і студэнты музычных школ, вучэльняў, інстытутаў.
Дарэчы, сёлета нарадзілася, бадай што, новая традыцыя – у верасні Аляксандр Сапега сабраў маладых музыкантаў-барабаншчыкаў, якія толькі пачынаюць свой шлях у музыцы, і даў некалькі майстар-класаў.
"Я вельмі спадзяюся падтрымліваць гэту традыцыю і далей,
— прызнаецца Аляксандр.
— Гэта цудоўны і вельмі цікавы досвед. А што тычыцца фестывалю "Барабанны біт" — я спадзяюся, што мы правядзем яго і ў сёмы, і ў восьмы і ў дзясяты раз".
трыа Косці Гарачага
Сярод удзельнікаў гала-канцэрту лепшыя барабаншчыкі Беларусі: эстрадны аркестр мінскай музычнай вучэльні пад кіраўніцтвам Аляксандра Ліпніцкага (лаўрэат 1-ай ступені 2005 года), драм-стрыт шоу "Stress", Аляксандр Мінец (пераможца конкурсу 2009 года) і трыа Косці Гарачага, гурт "Apple Tea", ансамбль акардэаністаў "Фестываль".
Аляксандр Мінец
Нязменны вядучы фестывалю
— Зміцер Падбярэзскі назваў Аляксандра Мінца адным з самых запатрабаваных барабаншчыкаў Беларусі:
"Аляксандр супрацоўнічаў з гуртамі "Ізаляцыя", "Метро", джаз-бэндам музычнай вучэльні, працаваў у эстрадна-духавым аркестры "Няміга" і нават выступаў у жывым эфіры праграмы "Ваша лато,
— жартуе Зміцер.
— А цяпер ён — барабаншчык гурта "Hush". Бачыце, якіх людзей выпускае на прафесійную сцэну конкурс "Барабанны біт".
Пасля свайго сольнага выступу, Аляксандр Мінец разам з клавішнікам Косцем Гарачым і басістам Вячаславам Сяргіенка выканалі кавер на песню "Pink" з рэпертуару гурта "Aerosmith".
ансамбль "Фестываль"
Уладзімір Федарук
"А калі збіраемся разам — працуем менавіта для душы", — смяецца адзін з удзельнікаў "Фестывалю", акардэаніст гурта "Лепрыконсы" Уладзімір Федарук.
"Фестываль" — калектыў, які здольны выконваць музыку ў самых розных стылях: джаз, фольк, папулярная класіка, рок. Гэтым разам музыканты ўскалыхнулі залу балканскімі матывамі.
Кірыл Шавандо
Grig Percussion Group