Барабанны экстаз у цэнтры сталіцы (фота)
Неверагодныя эксперыментатары "Drum Ecstasy" адыгралі сольны канцэрт і паказалі сапраўдны музычны перфоманс Зала клуба “Гудвін” увечары другога красавіка была паўнюткай: апошнім часам гурт "Drum Ecstasy" выступаў толькі на закрытых мерапрыемствах і прыхільнікі іх творчасці паспелі засумаваць па сольных канцэртах. Адзінае пытанне хвалявала большасць прысутных у той вечар: ці вытрымае невялікі клуб канцэнтраваную энэргію музыкі, да якой прывыклі аматары гурта?
Мы вырашылі выпрабаваць свае барабанныя перапонкі і падрыхтаваліся да сапраўднага музычнага ўрагану ад "Drum Ecstasy".
І спадзяванні спраўдзіліся: з выхадам "Drum Ecstasy" усю прастору вакол запоўнілі цяжкія барабанныя рытмы, здобраныя і адшліфаваныя прафесіяналізмам еўрапейскага ўзроўню, да якіх час ад часу музыканты дадавалі разнастайныя шумавыя эфекты. Даўнія прыхільнікі творчасці "Drum Ecstasy" выдатна ведаюць, што гэтыя самыя “шумавыя эфекты” могуць быць самымі рознымі — гукі электрапілы, аўтамабільных дыскаў і нават вогнетушыцеляў! У гэты ж вечар музыканты паэксперыментавалі з гучаннем электрадрыля.
Рытмы "Drum Ecstasy" нібыта адпавядалі стуку сэрца і пульсу, а часам настолькі заварожвалі, што зала ўпадала ў экстаз... Барабанны, вядома.
У антракце Еўрарадыё пагутарыла з гледачамі. Усім задаволеныя, яны ахвотна дзяліліся сваімі адчуваннямі:
"Drum Ecstasy" — гэта нешта неймавернае! Грымучая сумесь сапраўднага драйву і шыкоўных, амаль шаманскіх рытмаў. Такое ўражанне, што яшчэ крышачку — і музыканты і самі кінуцца ў рытуальныя танцы”.
Дзяўчына побач сур'ёзна дадае:
“Мне нават цяжка зараз выказаць свае думкі: адзіная суцэльная хваля шчыльнага гуку. Нібыта да самой музыкі можна дакрануцца рукой”.
Да размовы далучаецца яшчэ адна дзяўчына:
“А я задумалася, ці няма ў мяне афрыканскіх каранёў. Настолькі выдатна я разумею гэтую музыку”.
Знайшліся ў зале і маскоўскія паклоннікі гурта:
“Яны такія андэграўндныя! — з захапленнем распавядае малады чалавек. — А хіба гэта не забаронены ў Беларусі гурт? Не? Пытаюся, таму што ведаю, што яны частыя госці маскоўскіх карпаратываў і канцэртаў. У нас іх добра ведаюць. Малайцы хлопцы! Шумяць сабе “на ўсю іванаўскую” і, чуў, у Беларусі ладзяць прыкольныя канцэрты пад мастамі!”
Пасля 2-гадзіннага сольнага канцэрту не сумняваўся ніхто: "Drum Ecstasy" – гэта не фон для карпаратываў і фільмаў, а паўнавартасная музыка. Музыка без словаў, сапраўдная шаманская брутальнасць, на якую ёсць свой, вельмі асаблівы попыт.
Ужо на выхадзе з клуба пачула фразу: "Калі б Чэ Гевара быў жывы, ён бы дакладна стаў прыхільнікам "Drum Ecstasy"!
Не верыце? А вось завітайце на канцэрт гурта наступным разам — тады і паспрачаемся!
Фота — Таранціна