“Барацьба не закончаная, вайна працягваецца” – Зянон Пазьняк

У Нью-Ёрку 9 верасня каля штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прайшла акцыя ў падтрымку моладзевых актывістаў Беларусі, асуджаных за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Яе арганізавала моладзевая арганізацыя “Беларускі маладзёвы рух Амерыкі”.

Удзельнікі акцыі прынялі зварот да генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, у якім просяць яго паўплываць на кіраўніцтва Беларусі і запатрабаваць, каб быў спынены пераслед людзей за іх палітычныя перакананні.

Каля штаб-кватэры ААН было зачытанае віншаванне моладзі Беларусі з Днём беларускай вайсковай славы Зянона Пазьняка.

“Мы перажылі кашмарныя 200 гадоў расійскай акупацыі і ў барацьбе здабылі незалежнасць, аднавілі сваю дзяржаўнасць. Аднак барацьба не закончаная, вайна працягваецца”
, гаворыцца ў віншаванні Пазьняка.

naviny.by