Баранавіцкі кладаўшчык накраў безалкагольных напояў на 87 мільёнаў
На 87 мільёнаў рублёў здолеў накрасці вады і сокаў кладаўшчык складу, што месціцца ў Баранавічах, але належыць мінскаму прадпрыемству безалкагольных напояў. “Прадпрымальнік” прадаваў напоі суб’ектам гаспадарання за наяўныя грошы, якія потым клаў сабе ў кішэню. Распачатая крымінальная справа, махляру пагражае ад 3 да 12 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.