Баранавіцкі "Малады Фронт" распачаў акцыю "Сапраўднае імя"
«Сапраўднае імя» - так называецца акцыя, якую днямі распачалі баранавіцкія сябры незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт». Яе мэтай з’яўляецца змена савецкіх назваў гарадскіх вуліц на гістарычныя беларускія. Арганізатары кажуць, што яны будуць намагацца прыцягнуць увагу жыхароў Баранавічаў да важнай, на іх погляд, праблемы.
У той час, калі бальшавіцкія рэпрэсіі закранулі амаль кожную сям’ю ў Беларусі, імёны чырвоных катаў дагэтуль увекавечаныя ў назвах вуліц і плошчаў гарадоў і мястэчкаў.
«Людзі павінны ведаць і памятаць імёны сапраўдных герояў і вялікіх дзеячоў Беларусі. І гэтай акцыяй мы хочам вярнуць іх імёны Радзіме», пераказвае словы аднаго з маладафронтаўцаў сайт mfront.net.