Баранавіцкі суд пакараў “мінёраў”

Днямі баранавіцкі суд вынес прыгавор тэлефонным тэрарыстам, якія паведамлялі пра мініраванне гарвыканкама і гарадскога аддзела ўнутраных спраў.
Інфармацыя пра мініраванне выканкама паступіла 10 лютага. П’яны мужчына патэлефанаваў з уласнага мабільнага і паведаміў, што ў будынку неўзабаве адбудзецца выбух.

Насамрэч, ніякай бомбы не было. “Мінёра” узялі ў той жа дзень. Вынік — 1 год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Другі “мінёр” з’явіўся праз два тыдні. Падставай, па яго словах, стала тое, што калі ён патэлефанаваў у міліцыю па справе, яго папрасілі пачакаць.

Ён пакрыўдзіўся і паклаў трубку. Пазней ён ператэлефанаваў і, назваўшы сябе, паведаміў, што міліцыя замініравана. Парушальніка аштрафавалі на 1,5 мільёна рублёў.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі