Баранавіцкіх участковых міліцыянтаў летась штрафавалі 36 разоў

У Баранавічах з 56 участковых міліцыянтаў 26 працуюць менш за год. Увогуле асабовы склад інспектараў за апошнія два гады змяніўся на 70%. Гарадскія ўлады занепакоеныя такой бягучасцю кадраў, таму што больш за палову насельніцтва не ведае сваіх участковых.

Па словах старшыні гарвыканкама Віктара Дзічкоўскага, самі ахоўнікі правапарадку таксама парушаюць заканадаўства. Летась да адміністрацыйнай адказнасці ўчастковыя інспектары з Баранавіч прыцягваліся 36 разоў.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі