Баранавіцкія актывісты адзначылі ўгодкі Мілавідскай бітвы
Чарговыя ўгодкі Мілавідскай бітвы 1863 года адзначылі прадстаўнікі грамадскіх рухаў і аб’яднанняў з Баранавіч. Сёлета тыя, хто ўшаноўвае памяць продкаў, якія стаялі ў шыхтах Кастуся
Каліноўскага, прыехалі на месца бітвы да вёскі Мілавіды Баранавіцкага
раёна. Яны разгарнулі там бел-чырвона-белыя сцягі.
Перад прысутнымі выступіў старшыня баранавіцкай філіі Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца. Ён расказаў пра гісторыю бітвы, пра тое, што паўстанцы хоць і вымушаныя былі адступіць перад націскам шматлікага царскага войска, але не скарыліся ворагу.
Свае песні ў час імпрэзы выконвала баранавіцкая спявачка Галіна Ярашэвіч. А яшчэ недалёка ад помніка паўстанцам далі паказальны бой сябры баранавіцкага рыцарскага клуба.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы