Баранавіцкія лётчыкі пасмяротна атрымалі ордэны "За асабістую мужнасць"

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім ордэнам "За асабістую мужнасць" пасмяротна ўзнагароджаныя намеснік камандзіра па лётнай падрыхтоўцы 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Ўзброеных Сіл палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч і намеснік камандуючага войскамі па авіяцыі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА Узброеных Сіл палкоўнік Аляксандр Марфіцкі.  Як адзначае БЕЛТА, загінулыя афіцэры атрымалі гэтыя ўзнагароды за адважныя і рашучыя дзеянні пры акалічнасцях, звязаных з рызыкай для жыцця, асабістая мужнасць і адвагу, выяўленыя пры выкананні службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм.

Нагадаем, 30 жніўня на авіяшоў у польскім горадзе Радаме падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу разбіўся беларускі вайсковы самалёт Су-27. Абодва лётчыкі-снайперы Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч загінулі. Вынікі расследавання Мінабароны Беларусі дагэтуль не абвясціла.


Глядзі таксама:
Загінулыя беларускія лётчыкі на дваіх мелі больш за 4000 гадзін палётаў
Расшыфроўка падзення СУ-27: выводзьце акуратна, катапультуйся!
У прыгарадзе Радама паставяць помнік загінулым беларускім лётчыкам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі