Баранавіцкія міліцыянты забралі ў прадпрымальніка 1,5 тыс. бутэлек "чарніла"
Больш за паўтары тысячы бутэлек таннага віна на 5 млн рублёў канфіскавалі міліцыянты ў адным з баранавіцкіх шапікаў. Справа ў тым, што гандаль спіртным забаронены ў памяшканні, меншым за 50 кв.м. Шапік жа па плошчы налічвае 39 кв.м.