Баранавіцкія прадпрымальнікі не далі ўладам закрыць рынак "Камунальны"
Індывідуальныя прадпрымальнікі Баранавічаў не далі закрыць рынак "Камунальны". Пра гэта паведаміў член каардынацыйнага савета прадпрымальнікаў Баранавіцкага кааператыўнага рынку Мікалай Чарнавус.
Паводле яго слоў, рынак "Камунальны" павінны былі закрыць 1 сакавіка распараджэннем старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Віктара Дзічкоўскага. Раней ІП былі папярэджаны аб тым, што для іх рыхтуецца пляцоўка на кааператыўным рынку, для чаго былі знесены рыбныя павільёны.
Аднак пляцоўку не падрыхтавалі, а рынак закрылі. У адказ на гэта Чарнавус адправіў тэлеграму на імя старшыні аблвыканкама Канстанціна Сумара, у якой зазначалася, што калі рынак закрыюць, а пляцоўка для працы прадпрымальнікаў не будзе падрыхтавана, то ІП перакрыюць у горадзе рух па вуліцы Чарнышэўскага.
Сёння рашэннем гарвыканкама даведзена да прадпрымальнікаў, што пакуль пляцоўка на кааператыўным рынку не будзе падрыхтавана, рынак "Камунальны" будзе працягваць працаваць.
БелаПАН