Баранавіцкія прадпрымальнікі рыхтуюць новыя акцыі пратэсту
Каля 200 баранавіцкіх прадпрымальнікаў прыйшлі сёння ў гарвыканкам. Абмеркаваць праблемы дробнага бізнесу ім прапанавала начальнік упраўлення эканомікі выканкама Раіса Уласовіч падчас акцыі пратэсту, якая адбылася ў мінулы панядзелак.
Не для ўсіх удзельнікаў мітынгу несанкцыянаванае мерапрыемства абышлося без наступстваў. Члена каардынацыйнага савета Баранавіцкага кааператыўнага рынка Мікалая Чарнавуса ўчора выклікалі ў міліцыю, склалі пратакол і далі позву ў суд на 22 лютага.
Падчас сустрэчы прадпрымальнікі запатрабавалі скасаваць позвы і пратакол ды прызнаць мітынг санкцыянаваным. Намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Аляксееў праігнараваў гэтую прапанову.
Прадпрымальнікі выказаліся за дамену ўказу №760, які забараняе ім мець наёмных працаўнікоў акрамя блізкіх сваякоў, і за спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Віктар Аляксееў адказаў, што адмяніць указ ён не можа. У выніку прадпрымальнікі прынялі рашэнне, што калі іх патрабаванні не будуць выкананыя, правесці чарговыя акцыі пратэсту 18 і 25 лютага.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы