Баранавіцкія танцоркі перамаглі ўсіх у Польшчы і едуць на першынство Еўропы

На міжнародным фестывалі мажарэтак у Беластоку "Помпа-2008" баранавіцкая дзятва з ансамбляў "Холідэй" і "Крутая малышня" выступала ў шасці намінацыях. І ва ўсіх іх заняла першыя месцы.  У трэці раз яны ўдзельнічалі ў гэтым прэстыжным форуме і ў трэці раз перамаглі. На гэты раз дзяўчаткі прывезлі аж 11 дыпломаў. Некаторыя атрымалі іх за перамогу ў асабістых першынствах.

Юныя танцоркі запрошаныя да ўдзелу ў першынстве Еўропы. Яно адбудзецца ў жніўні ў Польшчы.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі