Баранавіцкія ўлады не далі дазволу на расцяжку з нагоды Дня правоў чалавека

Не здзейсніліся надзеі баранавіцкіх правабаронцаў, што ў горадзе з’явіцца хаця б адна расцяжка з нагоды 60-годдзя Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Карней Пятровіч, Вячаслаў Болбат, Віктар Сырыца і Сяргей Гоўша пісьмова звярнуліся ў гарвыканкам і прасілі змясціць у горадзе хаця б адну расцяжку – у сувязі з тым, што Дэкларацыя цалкам уваходзіць у беларускую Канстытуцыю.  Улады не далі ні пісьмовага, ні вуснага адказу ва ўстаноўлены законам тэрмін, ды і расцяжка ў горадзе не з’явілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі