Барбара Стрэйзанд і The Who атрымалі прэмію Кэнэдзі
7 снежня ў Вашынгтоне адбылася штогадовая цырымонія ўручэння прэміі цэнтра імя Кэнэдзі. Як паведамляе Reuters, лаўрэатамі ўзнагароды ў 2008 годзе сталі спявачка Барбара Стрэйзанд, Роджэр Долтры і Піт Таўнсэнд з гурта The Who, акцёр Морган Фрыман, кантры-спявак Джордж Джонс і харэограф Твайла Тарп.
Прыз Джорджу Джонсу ўручыла першая лэдзі ЗША Лора Буш, якая заўважыла, што кампазіцыі спевака заўсёды прысутнічаюць у прэзідэнцкім плэеры iPod. Сам Джордж Буш па спадарожнікавай сувязі павіншаваў з прысуджэннем прэміі Барбару Стрэйзанд, якая з'яўляецца заўзятым супернікам рэспубліканскага прэзідэнта.
У гонар Роджэра Долтры і Піта Таўнсэнда лідэр Foo Fighters Дэйв Грол выканаў хіт The Who "Who Are You", а фронтмэн Matchbox Twenty Роб Томас – кампазіцыю "Baba O'Riley". Моргана Фрымана ўшаноўваў акцёр Дэнзел Вашынгтон, а Твайлу Тарп – прэзідэнт цэнтра імя Кэнэдзі Майкл Кайзер.
Прэмія імя Кэнэдзі ўручаецца штогод персонам свету мастацтваў за ўнёсак у развіццё культуры ЗША. Лаўрэатамі мінулых прэмій станавіліся Марцін Скарсэзэ, Стывен Спілберг, Браян Уілсан, Даяна Рос, Ціна Цёрнэр, Эндру Лойд Уэбер і іншыя.
Фота: www.gigwise.com