Барэль: у Расіі ва Украіне сусветны рэкорд па стратах для арміі агрэсара

Барэль: у Расіі ва Украіне сусветны рэкорд па стратах для арміі агрэсара

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што расійскае войска, па яго даных, нясе ва Украіне вялізныя страты. "Я б не адважыўся выказаць здагадку, як доўга Расея яшчэ зможа ўпарціцца, цытуе яго словы "Бі-Бі-Сі". — Калі гэта праўда, што Расія з пачатку вайны страціла 15% сваіх ваенных, то гэта сусветны рэкорд па стратах для арміі, якая ўрываецца ў краіну".

Верагодна, згаданыя 15% — гэта ад колькасці расійскіх вайскоўцаў, якія былі задзейнічаныя ў нападзе на Украіну.

Мінабароны Расіі апошні раз заяўляла пра страты расійскай арміі ва Украіне 25 сакавіка. Тады была названая лічба 1351 загінулых. Папярэдні раз пра страты было заяўлена 2 сакавіка — пра амаль паўтысячы загінулых з 24 лютага (за тыдзень). На сённяшні дзень украінскі бок паведамляе пра 27900 толькі забітых расійскіх вайскоўцаў.

Тым часам "Бі-Бі-Сі" склала спіс дакументальна пацверджаных страт расіян. У ім два генералы, 16 палкоўнікаў (уключна з капітанам першага рангу), 37 падпалкоўнікаў, 67 маёраў і 321 афіцэраў у званні ад малодшага лейтэнанта да капітана.

Барэль: у Расіі ва Украіне сусветны рэкорд па стратах для арміі агрэсара
facebook.com/MinistryofDefence.UA

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі