“Бархім” хочуць прадаць за 33 мільярды рублёў
Баранавіцкае ААТ “Бархім” у верасні выставяць на таргі. На сёння ў дзяржавы 99,4%
акцый, кошт якіх ацэньваецца ў 33 мільярды рублёў. Між тым на прадпрыемстве пачалі мадэрнізацыю. Днямі першую прадукцыю выпусціў новы цэх па вытворчасці грануляваных мыйных сродкаў. Яго абсталяванне абышлося канцэрну “Белнафтахім” у 25 мільярдаў рублёў, начынне для цэха набывалі ў Італіі. Новы цэх будзе выпускаць удвая болей прадукцыі, чым у двух старых — то бок, яго магутнасці разлічаныя на выпуск 10 тысяч тон парашку ў год.