"Барселона" пералічыла ў Беларусь каля 450 тыс. еўра за Аляксандра Глеба

Іспанскі футбольны клуб "Барселона" пералічыў у Беларусь грошы за 27-гадовага паўабаронцу Аляксандра Глеба. Нагадаем, што ён улетку перайшоў у гэты клуб з англійскага "Арсенала". Каталонскі клуб выплаціў грашовыя сродкі БФСТ "Дынама" (337 тыс. еўра) і ФК БАТЭ (110 тыс. эўра) за падрыхтоўку і навучанне футбаліста. Сродкі пайдуць на развіццё юнацкага футбола.

Раней БФСТ "Дынама" і БАТЭ атрымалі аналагічныя выплаты ад "Арсенала", паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі