Барысаўскі БАТЭ атрымаў перамогу ў матчы са сваім галоўным канкурэнтам

Матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе прайшлі ў нядзелю. Цэнтральным матчам тура быў паядынак ў Барысаве лідэраў — БАТЭ і "Мінска". Каманда Віктара Ганчарэнкі атрымала перамогу з лікам 2:1.  Лік на 56-й хвіліне адкрыў Дзмітрый Бага пасля падачы са штрафнога Рэнана Брэсана. На 66-й хвіліне са штрафнога Аляксандр Сачыўка зраўнівае лік. І ўсё ж барысаўчане вырвалі перамогу, на 76-й хвіліне вызначыўся Аляксандр Валадзько.

Адзначым, што за 9 хвілін да канца матчу Сачыўка пасля сутыкнення з Няхайчыкам быў выдалены з поля.

Вынікі іншых матчаў тура: "Дынама" (Брэст) — "Партызан" (Мінск) — 4:0, "Белшына" (Бабруйск) — "Шахцёр" (Салігорск) — 1:3, "Дынама" (Мінск) — "Віцебск" — 0:2, "Тарпеда" (Жодзіна) — "Нафтан" (Наваполацк) — 0:2, "Дняпро" (Магілёў) — "Нёман" (Гродна) — 1:0.

У БАТЭ цяпер 58 ачкоў, у "Мінска" і "Шахцёра" — па 51, у мінскага "Дынама" засталося 46 ачкоў.

Матчы наступнага, 27-га тура, пройдуць 2-3 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі