Барысаўскі БАТЭ — чэмпіён Беларусі 2009 года
Барысаўскі БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе 2009 года. У панядзелак у матчы 22-га тура з "Нафтанам" каманда Віктара Ганчарэнкі атрымала перамогу з буйным лікам 4:0.
Галы забілі: Віталь Радзівонаў (30-я і 34-я хвіліны), Ігар Шытаў (35-я), Сяргей Крывец (40-я). Такім чынам БАТЭ стаў чэмпіёнам нашай краіны чацвёрты раз запар.