Барысаўскі БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе
Барысаўскі БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе 2007 года. У нядзелю БАТЭ правёў у Мінску матч 23-га тура з МТЗ-РЫПА. Для таго, каб стаць чэмпіёнам, барысаўчанам была патрэбная нічыя і яе
яны здабылі, хоць і змагаліся за перамогу. Лік у матчы так і не быў
адкрыты – 0:0.
Адзначым, што футбалісты МТЗ-РЫПА гулялі даволі груба, у выніку атрымалі цэлы букет жоўтых картак і адну чырвоную (у другім тайме быў выдалены Алег Страхановіч).
Фотарэпартаж з матча можна паглядзець тут.