Барысаўскі БАТЭ датэрмінова выйшаў у плей-оф Лігі Еўропы!

Гэта найлепшае дасягненне беларускага футбольнага клуба за часы незалежнасці. ДАДАЛОСЯ ВІДЭА ГАЛОЎ
У чацвер ў матчы групавога этапа Лігі Еўропы барысаўскі БАТЭ на мінскім стадыёне "Дынама" перамог "Шэрыф" з Ціраспаля з лікам 3:1 (1:1). Галы ў нашай каманды на рахунку Віталя Радзівонава (15-я хвіліна), Аляксандра Паўлава (70-я) і Рэнана Брэсана (75-я).

Паколькі кіеўскае "Дынама" перамагло на сваім полі галандскі АЗ (2:0), барысаўчане сталі недасягальныя і для АЗ, і для "Шэрыфа". Беларускі футбольны клуб выйшаў у 1/16 фінала Лігі Еўропы!

 



Турнірнае становішча ў групе Е

БАТЭ 10 ачкоў (3 перамогі, 1 нічыя, забіта 10 мячоў, прапушчана 4)

Дынама (Кіеў) 7 ачкоў (2 перамогі, 1 нічыя, 1 паражэнне, забіта 6 мячоў, прапушчана 5)

АЗ 3 ачкі (1 перамога, 3 паражэнні, забіта 4 мячы, прапушчана 9)

Шэрыф 3 ачкі (1 перамога, 3 паражэнні, забіта 4 мячы, прапушчана 6)


2 снежня БАТЭ гуляе на мінскім стадыёне "Дынама" з кіеўскімі дынамаўцамі. 15 снежня БАТЭ згуляе ў гасцях з АЗ.


Фота - bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі