Барысаўскі БАТЭ не здолеў пакрыўдзіць “Вільярэал”, агульны лік – 1:6

У чацвер вечарам на мінскім стадыёне “Дынама” ў матчы 1-га раўнда Кубка УЕФА сустракаліся барысаўскі БАТЭ і іспанскі “Вільярэал”. У кожным тайме беларусы прапусцілі ў свае вароты па адным мячы і прайгралі з лікам 0:2.
У барысаўчан было некалькі добрых момантаў для ўзяцця варот гасцей, але альбо не хапала дакладнасці, альбо добра гуляў галкіпер “Вільярэала”, альбо гульцам БАТЭ перашкаджала мокрае поле (матч ішоў пад дажджом).

Нагадаем, у першым матчы два тыдні таму ў Іспаніі “Вільярэал” перамог з лікам 4:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі