Барысаўскі БАТЭ прайграў аднаму з аўтсайдэраў чэмпіянату Беларусі

Адбыліся гульні 19 тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Цэнтральным матчам з’яўлялася сустрэча мінскага МТЗ-РЫПА і гродзенскага “Нёмана”. Мінчукі займалі другі радок у турнірнай табліцы, а гродзенцы былі на пятым месцы. “Нёман” першы адкрыў лік, на 49-й хвіліне вызначыўся Аляксандр Алумона. Аднак на 65-й хвіліне мінчук Міхаіл Афанасьеў рэалізаваў спрэчны пенальці - 1:1. МТЗ-РЫПА забіў яшчэ адзін гол, але яго арбітр не залічыў.

Галоўная сенсацыя тура адбылася ў матчы аднаго з аўтсайдэраў “Дарыды” з лідэрам чэмпіянату барысаўскім БАТЭ. “Дарыда” выйграла з лікам 1:0 (гол на 33-й хвіліне забіў Андрэй Місюк).

У астатніх матчах “Гомель” перамог “Мінск” з лікам 1:0. “Тарпеда” (Жодзіна) выйграла ў “Віцебска” – 2:0. “Шахцёр” – “Дынама” (Мінск) - нічыя 2:2. “Нафтан” перамог магілёўскі “Днепр” – 1:0. Брэсцкае "Дынама" разграміла "Смаргонь" з лікам 4:0 (тры галы забіў Дзмітрый Мазалеўскі).

Нагадаем, што ў чэмпіянаце ўпэўнена лідыруе барысаўскі БАТЭ – 42 ачкі пасля 18 гульняў. У МТЗ-РЫПА 32 ачкі пасля 19 гульняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі