Барысаўскі БАТЭ разграміў мінскае "Дынама" з лікам 4:0

У панядзелак адбыўся апошні матч 31-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Барысаўскі БАТЭ на сваім поле разграміў мінскае "Дынама" з лікам 4:0. Галы на рахунку Бардачова (18-я хвіліна), Багі (27), Валадзько (60) і Юрэвіча (80). Пасля гэтай перамогі ў БАТЭ стала 69 ачкоў, у салігорскага "Шахцёра" 63 ачкі. Каманда Віктара Ганчарэнкі можа аформіць сваё чэмпіёнства ўжо ў наступным туры, калі 13 лістапада будзе гуляць у Бабруйску з "Белшынай". Прычым, БАТЭ дастаткова будзе згуляць унічыю.

За трэцяе месца пазмагаюцца "Мінск" і мінскае "Дынама", у якіх адпаведна 54 і 53 ачкі. У апошніх турах "Мінск" гуляе ў гасцях з "Віцебскам" і дома з "Нафтанам", а дынамаўцы прымаюць на сваім поле брэсцкіх аднаклубнікаў і гуляюць у гасцях з жодзінскім "Тарпеда".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі