Барысаўскі БАТЭ захаваў лідэрства ў чэмпіянаце Беларусі па футболе
Пасля матчаў 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ па-ранейшаму ачольвае турнірную табліцу. У суботу БАТЭ ў гасцях перайграў брэсцкае "Дынама" з лікам 3:1. Мінскі МТЗ-РІПА дома разграміў дэбютанта вышэйшай лігі магілёўскі
"Савіт" - 6:2. "Віцебск" згуляў унічыю 1:1 з наваполацкім "Нафтанам".
Унічыю згулялі таксама мінскі "Лакаматыў" і "Гомель" - 0:0.
Мікашэвіцкі "Граніт" нечакана перамог у Жодзіна мясцовае "Тарпеда" - 2:0. "Смаргонь" таксама ў гасцях выйграла ў "Дарыды" - 1:0.
Магілёўскі "Днепр" перамог гродзенскі "Нёман" - 2:1. На некалькі дзён раней адбыўся матч паміж мінскім "Дынама" і салігорскім "Шахцёрам", у якім дынамаўцы святкавалі перамогу з мінімальным лікам 1:0.
У БАТЭ цяпер 31 ачко, у МТЗ-РІПА - 26, у "Віцебска" - 25 ачкоў.
БЕЛТА