Барысаўскі БАТЭ завяршыў чэмпіянат Беларусі паражэннем ад "Шахцёра"

У нядзелю прайшлі матчы апошняга, 33-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У іх мусіў вызначыцца бронзавы прызёр і каманда, якая будзе гуляць стыкавыя матчы з другой камандай першай лігі.  Чэмпіён краіны 2010 года барысаўскі БАТЭ прайграў на сваім полі салігорскаму "Шахцёру", які заваяваў срэбра чэмпіянату, — 1:2. Прычым, рашаючы гол забіў Аляксандр Алумона, які раней выступаў за барысаўскі клуб.

Вынікі астатніх матчаў:

"Партызан" (Мінск) — "Дняпро" (Магілёў) — 4:3. "Мінск" — "Нафтан" (Наваполацк) — 2:0, "Нёман" (Гродна) — "Віцебск" — 3:0, "Дынама" (Брэст) — "Белшына" (Бабруйск) — 2:0, "Тарпеда" (Жодзіна) — "Дынама" (Мінск) — 3:1.

Такім чынам, бронзавыя медалі чэмпіянату краіны заваяваў "Мінск". Жодзінскае "Тарпеда" правядзе стыкавыя матчы з мінскім клубам СКВІЧ за права гуляць у наступным сезоне ў вышэйшай лізе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі