Барысаўскія школьнікі стануць “казакамі”
Барысаўскіх школьнікаў далучаюць
да казацтва. Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Віола Сташкевіч:
«Днямі ў адной з барысаўскіх школ прайшла ўрачыстая
цырымонія прыняцця падлеткамі «кадэцкага казачага
слова». Мерапрыемства пачалося ў барысаўскім Свята-Уваскрасенскім саборы, дзе было адслужана ўрачыстае набажэнства.
Дзесяць юнакоў — вучняў шостых, сёмых і восьмых класаў — запалілі свечкі ў знак далучэння да казацтва. Пасля яны, у прысутнасці бацькоў, атрымалі пасведчанні і пагоны. Навучэнцы казачага кадэцкага класа склалі ўрачыстую прысягу».