Бас-гітарыстка Людміла Крукоўская аб’яднала джаз і танцавальны хаўс
23 чэрвеня ў Black Jan прайшла імпрэза, якая аб'яднала два пласта музычнай культуры: сучасны джаз і актуальны танцавальны хаўс.
Самая запатрабаваная бас-гітарыстка нашай краіны, Людміла Крукоўская, прэзентавала вялікую праграму аўтарскіх твораў “Moon's Mood”. Склад яе трыа не трэба прадстаўляць: клавішнік Максім Ласкутоў, вядомы як дасведчаны сесійны музыка, які мае шматгадовы стаж працы ў найлепшых аркестрах краіны, а таксама бубнач Аляксандр Сапега, нязменны ўдзельнік джаз-бэнда Apple Tea, выкладчык Універсітэта культуры, заснавальнік фестывалю-конкурсу “барабанны бiт”.
Жывыя выступы калектыву дораць слухачам багатае музычнае палатно з іскрыстай імправізацыяй, якая робіць кожны іх сэт унікальным.
Незвычайнасці вечарыне дадаў і ўдзел хаус-артыста Mosquit, вядомага клубнай публіцы ў якасці дыджэя. Але ў гэты вечар ён прадставіў жывы сэт сваёй аўтарскай музыкі.