Батальён унутраных войск перакінуты ў Магілёў для падаўлення “беспарадкаў"

Батальён унутраных войск 30 кастрычніка зрабіў марш-кідок у Магілёў для падаўлення “беспарадкаў”, якія ўзніклі ў адной з калоній. Іншы батальён на тэрыторыі Мінскага раёна шукае ўзброеную групу ўцекачоў-зняволеных. Гэта – легенда камандна-штабных вучэнняў, што праходзяць ва ўнутраных войсках Беларусі з удзелам дзвюх брыгадаў. У іх задзейнічаныя аддзелы, якія дыслакуюцца на тэрыторыі Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

Падчас трохдзённых вучэнняў адпрацоўваецца кіраванне аддзеламі брыгады ўнутраных войскаў падчас узнікнення надзвычайных сітуацый.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі