Батальён “Волат” палка Кастуся Каліноўскага развітаўся са сваім байцом
Ён загінуў падчас штурма пазіцыі ворага / t.me/belwarriors
Батальён “Волат” палка Кастуся Каліноўскага развітаўся са сваім байцом. Ён загінуў падчас штурма пазіцыі ворага.
“Наш баец змагаўся за вызваленне Украіны з марай аб вольнай Беларусі. Няхай жа памяць пра загінулага байца жыве ў кожным з нас! Героі не паміраюць,” — напісалі яго пабрацімы ў паведамленні.
Родныя ваяра папрасілі не раскрываць яго асобу. Гэта ўжо 11-ы беларус, які загінуў на вайне за Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.