БАТЭ і "Нёман" атрымалі перамогі ў чэмпіянаце краіны

У суботу адбыліся першыя два матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Барысаўскі БАТЭ на сваім полі разграміў "Віцебск" — 4:0. Галы на рахунку Радзівонава (9-я хвіліна), Брэсана (34-я), Скавыша (84-я) і Шытава (90+3). Гродзенскі "Нёман" у Бабруйску выйграў у мясцовай "Белшыны" — 2:0. Двойчы вызначыўся Вадзім Дземідовіч — на 44-й і 57-й хвілінах.

У нядзелю пройдуць іншыя матчы туру:

"Дынама" (Мінск) — "Дняпро" (Магілёў), "Дынама" (Брэст) — "Партызан" (Мінск), "Шахцёр" (Салігорск) — "Мінск", "Тарпеда" (Жодзіна) — "Нафтан" (Наваполацк).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі