БАТЭ, мінскае "Дынама" і "Нафтан" атрымалі перамогі ў чэмпіянаце краіны

У нядзелю адбыліся апошнія матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Барысаўскі БАТЭ перамог у Салігорску "Шахцёр" — 1:0 (Павел Няхайчык, 69). Мінскае "Дынама" перамагло МТЗ-РІПА — 2:0 (Алег Страхановіч, 7, Антон Пуціла, 88). Наваполацкі "Нафтан" выйграў у гродзенскага "Нёмана" — 2:0 (Філіп Рудзік, 20, Аляксандр Дзегцяроў, 65). У БАТЭ цяпер 56 ачкоў (і гульня ў запасе).

У мінскага "Дынама" 43 ачкі, у магілёўскага "Дняпра" — 37. Па 35 ачкоў маюць "Нафтан", жодзінскае "Тарпеда" і салігорскі "Шахцёр".

Турнірную табліцу і анонс матчаў апошніх тураў можна паглядзець тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі