БАТЭ на матчы з "Зенітам" падтрымаюць 470 беларускіх балельшчыкаў

Толькі 470 беларускіх балельшчыкаў падтрымаюць барысаўскі БАТЭ на сённяшнім матчы Лігі чэмпіёнаў у Пецярбургу з мясцовым "Зенітам". Менавіта на такую колькасць квіткоў накіраваў запыт беларускі бок, паведамляе расійскае выданне "Спорт-экспресс". Раней планавалася, што балельшчыкаў з Беларусі будзе каля 600, а некаторыя СМІ паведамлялі пра магчымы прыезд 2000 беларускіх фанаў.

Нагадаем, матч "Зеніт" - БАТЭ пачнецца сёння ў 19.30. У прамым эфіры яго будзе трансляваць Першы нацыянальны тэлеканал. У 21.45 на тэлеканале ЛАД пачнецца трансляцыя матчу "Ювентус" - "Рэал".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі