БАТЭ папрасіў у малдоўскага "Шэрыфа" садавіну і лёд

Барысаўскі БАТЭ выставіў свае патрабаванні па арганізацыі прыбывання у Ціраспалі, куды каманда прыляціць на матч Лігі Еўропы з мясцовым "Шэрыфам". Сярод іншага ў "райдары" нашага клуба значацца лёд і садавіна. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-аташэ малдаван Аляксандр Бабак. Бабак: "Нічога неардынарнага. Стандартны набор патрабаванняў: фрукты, ручнікі, гарбата, кава, мячы і лёд".

Нагадаем, напярэдадні матчу ў Кіеве барысаўчане запатрабавалі 12 кілаграмаў лёду ў кубіках, а таксама і садавіну.

У Малдову БАТЭ прыляціць чартарным рэйсам за дзень да матчу, 20 кастрычніка. Футбалісты будуць жыць у трохзоркавым гатэлі "Зімбру" ў Кішынёве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі