БАТЭ патрабуе на матч у Кіеве 12 кілаграмаў лёду ў кубіках
Чэмпіён Беларусі барысаўскі клуб БАТЭ рыхтуецца да старту ў групавым турніры Лігі Еўропы. У суботу прадстаўнік каманды прысутнічаў па матчы кіеўскага “Дынама” і запарожскага “Металургам”. Беларус уважліва канспектаваў усе дзеянні кіеўлянаў. Матч адбудзецца ў чацвер, а 20.00. Як і трэба на сустрэчах такога ўзроўню, беларускі клуб вылучыў свае патрабаванні наконт арганізацыі побыту ў Кіеве. Апроч традыцыйных атрыбутаў — мячоў для размінкі, масажных сталоў, ручнікоў, гарбаты, кавы, фруктаў, пасля гульні футбалісты БАТЭ хочуць атрымаць 12 кілаграмаў лёду ў кубіках, паведамляе афіцыйны сайт кіеўскага “Дынама”.