БАТЭ перамог “Эвертан” і заняў трэцяе месца ў сваёй групе
Барысаўскі БАТЭ перамог у Ліверпулі мясцовы “Эвертан” з лікам 1:0. Адзіны гол у вароты англічан у другім тайме забіў абаронца Аляксандр Юрэвіч.
Адзначым, што ў “Эвертана” гуляў рэзервовы склад: сярод футбалістаў былі гульцы па 16 і 17 гадоў.
Беларусы мелі істотную перавагу, аднак рэалізаваць вострыя моманты не маглі.
Пасля перамогі БАТЭ набраў 7 ачкоў і завяршыў свае выступленні ў Лізе Еўропы на 3-м месцы групавога раўнда.